PodcastyBiznesПраца-Ваца

Праца-Ваца

Tatsiana Dziamchuk
Праца-Ваца
Najnowszy odcinek

30 odcinków

  • Праца-Ваца

    Кар'ерны шлях: Воля Палевікова, менеджэрка, тэрапеўтка, аўтарка, 36 гадоў. Варшава

    23.02.2026 | 49 min.
    Гэта размова не толькі пра кар’еру, а пра пошук метанаратыву - гісторыі, якая тлумачыць, як усё гэта трымаецца разам.

    Мы гаворым пра:
    Станаўленне ў менеджарскай ролі і канцэпт «дастаткова добрага менеджара»
    Памылкі, якія робяць кіраўніцтва невыносным
    Уладу, адказнасць і стомленасць
    Спалучэнне ў сабе некалькіх прафесійных ідэнтычнасцяў.
    Шчырая, тонкая і вельмі чалавечая размова. Запрашаю паслухаць!

    Гераіня:
    https://www.instagram.com/polev1k

    📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Праца-Ваца

    Праца-роздумы: Чаму "сямейная атмасфера на працы" гэта небяспечна. Ці ў якія гульні мы падсвядома гуляем на працы

    16.02.2026 | 18 min.
    Выпуск пра тое, якія дзіцяча-бацькоўскія сцэнары мы часта прагульваем на працах у камандах.
    У чым там спакуса і небяспека.
  • Праца-Ваца

    Кар'ерны шлях: Інна Щепанська, прадпрымальніца, 45 гадоў. Францыя

    06.01.2026 | 1 godz. 4 min.
    Інна пакінула шматгадовую кар’еру ў Google, каб шукаць сябе. І знайшла - пасля таго, як перажыла рак.

    Мы гаворым пра тое,
    як можна губляць сябе ў карпарацыі
    і як тлумачыць бацькам і ўсяму свету, чаму ты сыходзіш;
    як хвароба змяняе кар’еру, стаўленне да працы і да жыцця;
    як нарадзіўся прадукт, які дапамагае жанчынам вяртацца да сябе пасля лячэння.

    Гэта размова пра жыццё і смерць, пра тое, што перажывае жанчына, хворая на рак.
    Пра выпаленне і натхненне,
    і пра тое, што кар’ерны шлях не заўсёды ідзе туды, куды мы яго планавалі -
    але часам менавіта тут мы і становімся сабой.
    Гераіня:
    https://www.linkedin.com/in/innashchepanska

    📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Праца-Ваца

    Праца-роздумы: Нябачная выпальваючая праца, асабліва ў менеджараў

    18.11.2025 | 8 min.
    Гэтая нябачная праца - нябачная не толькі для іншых, але часта і для саміх сябе.
    Гэтая праца такая лёгкая для абясцэньвання, што да ўсвядомлення там нават і шанцу няма дакрануцца.
    Гэта - эмацыйнае кантэйнаванне.
    Да вас могуць ісці з рознымі пытаннямі, праблемамі, эмоцыямі.
    І калі па самой сваёй сутнасці праблемы можна вырашыць, неяк паўплываць, то эмацыйны шлейф часта застаецца неапрацаваны і незаўважаны.
  • Праца-Ваца

    Праца-роздумы: Як перажыць страту працы

    14.11.2025 | 12 min.
    Выпуск пра тое, што адбываецца з намі, калі праца заканчваецца - раптоўна ці нават па ўласнай ініцыятыве. Чаму рэзкае звальненне можа стаць псіхалагічнай траўмай, і як неперапрацаванае "завяршэнне" ціхенька ператвараецца ў пракрастынацыю пошуку новай працы.

Więcej Biznes podcastów

O Праца-Ваца

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці. Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій. Глыбока, чэсна і з любоўю. Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка. Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат - толькі з дазволу аўтаркі. INST: https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Праца-Ваца, Nic Za Darmo i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności
Media spoecznościowe
v8.7.0 | © 2007-2026 radio.de GmbH
Generated: 2/27/2026 - 8:05:51 PM