PodcastyHistoriaГісторыя беларускага сэксу

Гісторыя беларускага сэксу

Гісторыя беларускага сэксу
Гісторыя беларускага сэксу
Najnowszy odcinek

26 odcinków

  • Гісторыя беларускага сэксу

    Ад Пятра да Багача: шматзначная барада і Алена Ляшкевіч

    22.08.2025 | 29 min.
    Разам з кандыдаткай філалагічных навук факлькларысткай Аленай Ляшкевіч спяваем жніўныя песні, разбіраемся, чаму жнуць толькі жанчыны, наколькі "жніўная барада" - фалічны сімвал і дзе скончваецца Падляшша.

    Крыніцы:
    Leshkevich A. Tradycyjny kalândar: Narysy //Mìnsk: Belaruskaâ navuka.[Ляшкевіч, Алена.(2022). Традыцыйны каляндар: Нарысы. Мінск: Беларуская навука]. – 2022.

    У падкасце выкарыстаны фрагменты наступных песень:
    1) Гуляй, гуляй, Пэтро, ў полі - в. Аранчыцы, Пружанскі раён; песня з экспедыцыі СЭТ "Пружаны-Кобрын 2016".
    2) Цяжка ды важко Пятра ждаць - в. Кузьмічы, Любанскага раёна, заспявана намі.
    3) Ідзём, братцы, вдоль вуліцы - в. Залессе, Глыбоцкі раён; песня з кнігі Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі”.
    4) Ой, чыя то волока - запісана ад гурта з в. Маліннікі, гм. Орля, пав. Бельск Падляскі, 2022 г.
    5) А ці поўна арэхавая чаша - в. Аношкі, Лепельскі раён.
  • Гісторыя беларускага сэксу

    Каляды: козы, чэрці, варажба і Цярэшка, што ніяк не можа ажаніцца

    24.12.2024 | 50 min.
    Усё, што магло пайсці не так у працэсе стварэння выпуску – пайшло не так і не туды. Гук дрэнна запісаўся, валіза з камп'ютарам згубілася ў аэрапорце разам з антыдэпрэсантамі, Даша не змагла змантаваць. На мяжы адчаю мы вырашылі не здавацца і пастарацца – мантаж перахапіла Дана, і….

    “Нова радасць настала,

    Дана падкаст змантавала.

    Над лэптопам зорка ясна

    На ўвесь інтэрнэт заззяла!”

    І вось выпуск гатовы: Дашачка і Даначка разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым выпуску абмяркоўваюць Каляды і задаюцца пытаннем, а ці ёсць у свята сэксуальныя канатацыі, а якія, а дзе іх шукаць?

    З выпуску вы даведаецеся:

         як каза можа быць сімвалам фертыльнасці?

         што за мужык такі, Цярэшка, і чаму яго жэняць кожны год?

         як варажыць зімой, калі няма ні вянка, ні зёлак?

         што за паразіты запякаюць катоў і чаму хочуць адкусіць ім чэлес?

                                              …і нарэшце, пры чым да ўсяго гэтага чэрці?

    Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/
  • Гісторыя беларускага сэксу

    Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч

    13.07.2024 | 28 min.
    У фінальным выпуску, які прысвечаны сэксу і хрысціянству, бязбожніцы Даша і Дана вырашылі запрасіць асобу, якая а) верыць у Бога, б) добра ведае хрысціянскую "кухню" знутры.

    Наталля Васілевіч — тэалагіня і мадэратарка "Хрысціянскай візіі".

    У гэтым выпуску спадарыня Наталля расказвае:

    як змянялася стаўленне царквы да розных сэксуальных практык;

    ці вымагае хрысціянская царква ад вернікаў, каб тыя захоўвалі цноту да шлюбу;

    якое стаўленне ў каталіцкага касцёла да кантрацэпцыі;

    якая з хрысціянскіх плыняў найбольш ліберальная да квір-стасункаў.

    Падпісвайцеся на тэлеграм канал "Хрысціянская візія" (калі гэта для вас бяспечна): https://t.me/christianvision

    І на асабісты інстаграм Наталлі Васілевіч: https://www.instagram.com/burbalka?igsh=MXRxYWdtYTRlaXN4YQ==

    Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
  • Гісторыя беларускага сэксу

    Хрысціянства і сэкс: анальны грэх, сэкс-праца і «актыўныя» святары

    10.07.2024 | 20 min.
    Хрысціянства і сэкс: сэкс-турызм і наступствы, «актыўныя» святары і сэкс-праца

    У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" працягваем размаўляць пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях.

    У якіх выпадках сэкс з ксяндзом – гэта не грэх?

    Чаму дазвол на тое, каб стаць святаром, залежаў ад таго, ці кандыдат – «пасіў» або «актыў»?

    Якія нечаканыя прычыны для разводу прымала хрысціянская царква (акрамя здрады)?

    Як царква ставілася да сэкс-працы?

    Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:

    У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!
  • Гісторыя беларускага сэксу

    Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят

    18.06.2024 | 50 min.
    Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024!

    Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім.

    Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”.

    У выпуску вы пачуеце пра:

    - грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць;

    - пра “Бераст-Фэст”;

    - пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”;

    - пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі;

    - пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак.

    …а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ!

    Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/

    Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/

Więcej Historia podcastów

O Гісторыя беларускага сэксу

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння -па-беларуску -з пошлымі жартачкамі ...і з фалічным сімвалізмам! Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y= Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: [email protected]
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Гісторыя беларускага сэксу, Podcast Wojenne Historie i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności
Media spoecznościowe
v8.6.0 | © 2007-2026 radio.de GmbH
Generated: 2/18/2026 - 7:32:49 PM