Iгар Юхневіч — графічны дызайнер і выкладчык. Былы арт-дырэктар друкаваных часопісаў «Таймер», «MakeOut», газеты «КГ». Саўдзельнік серыі імпрэз «Дарагая рэдакцыя». Партнёр беларускага выдавецтва «Мяне Няма». Лаўрэат прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2024 года.
Моцна паўплываў на развіццё беларускай фотакніжнай сцэны: афармляў кнігі «Радыюс нуля», «Змена», «Прафота» і іншыя праекты.
Жыве і працуе ў Варшаве.
https://www.instagram.com/dj_designer/
У фінальным эпізодзе другога сезона мы гаворым пра фотакнігі як форму жыцця фатаграфіі: чаму тэчка з 200 здымкамі — яшчэ не кніга, як шукаць структуру і паведамленне, што робіць выданне сапраўды цэльным. Ігар распавядае, як прыйшоў у дызайн, чаму не замыкаецца ў адной прафесійнай ролі, як фатаграфія ўвайшла ў яго жыццё праз медыяпрактыку і блізкасць да фатаграфічнай супольнасці.
Асобная частка размовы прысвечана беларускаму фотаасяроддзю, кластарам і інстытуцыям, праблеме пераемнасці і патрэбы архіваваць культуру. Абмяркоўваем досвед працы над фотакнігай «Змена»: ролю каманды, краўдфандынг, медыйны транзіт і тое, чаму гэты праект стаў прыкладам магчымасці вялікай фотакніжнай працы ў беларускім кантэксце.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца
фатографы, фотажурналісты, мастакі:
- Сяргей Брушко, Дзмітрый Брушко, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Лянкевіч, Максім Шумілін, Сяргей Міхаленка, Даша Бубен, Сяргей Гудзілін, Аляксандр Васюковіч, Юлія Ваўчок, Сяргей Балай, Ігар Саўчанка, Артур Клінаў
Беларускія графічныя дызайнеры:
- Аляксей Мурашка, Даша Абібок, Дзмітрый Бука, Леся Пчолка i Уладзь Грамовiч
Выдавецтвы і ініцыятывы:
- Мяне Няма — беларускае выдавецтва
- Set Margins’ — нідэрландскае выдавецтва, якое працуе з дызайнам і крытычнай тэорыяй
- TAMAKA — выдавецтва арт- і фотакніг з фокусам на беларускіх аўтарах
- VEHA (Веха) — беларуская ініцыятыва, што працуе з архівамі і культурнай памяццю
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.fsh1.org/
https://www.instagram.com/fsh1_platform/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Форма зваротнай сувязі падаксту Далягляд:
https://forms.gle/KqoMzcK69ZVH7Cr39
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.