PodcastyCzas WolnyЦёмны Лёс

Цёмны Лёс

ciomnylos
Цёмны Лёс
Najnowszy odcinek

89 odcinków

  • Цёмны Лёс

    ЦЛ #44 | Сорамныя пытанні пра Біблію навукоўцы: Пяцікніжжа, існаванне Ісуса, Маісей на Дзвіне

    10.02.2026 | 3 godz. 42 min.
    Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё заданне сёння - задаваць "сорамныя" пытанні і спрабаваць не заблытацца ў запаветах, пакуль нашая госця будзе ратаваць выпуск сваімі ведамі. І гэта не проста госця - гэта падкастэрка і кандыдатка гістарычных навук, якая абараніла дысертацыю па гісторыі старажытных габрэяў і ведае пра Стары Запавет літаральна ўсё - Ганна Дзягель.

    Мы паглыбімся ў свет бібліістыкі і паспрабуем зразумець, як навуковы падыход суіснуе з верай і ці магчыма быць аб’ектыўным, вывучаючы свяшчэнныя тэксты. Пагаворым пра тое, чаму Біблія - геніяльная літаратура, як яе збіралі, чаму Стары Запавет такі вялікі, а Новы - такі канцэнтраваны, і чым паміж сабой падобныя рэлігіі свету. 

    Налівайце гарбату, сядайце зручней - будзе цікава!

    НАВІГАЦЫЯ
    0:00 Ці можа вернік быць аб'ектыўным даследчыкам рэлігіі?
    10:05 Супярэчнасці паміж Бібліяй і навукай: узрост чалавецтва і Зямлі 
    13:24 Эвалюцыя светапоглядаў: міфалагічны, рэлігійны і навуковы 
    15:40 Народная Біблія: чаму Маісей пераводзіў яўрэяў праз Заходнюю Дзвіну? 
    22:17 Крыніцазнаўства: як пазабіблейскія тэксты пацвярджаюць Біблію 
    27:37 Міф пра Біблію як самую старажытную кнігу
    33:21 Пачатак выпуска. Прадстаўленне 
    36:03 Што такое біблейская гісторыя? 
    38:37 "Габрэі" ці "яўрэі": як правільна па-беларуску? 
    40:34 Традыцыйная яўрэйская адукацыя: хедэр, бар-міцва і іешыва 
    44:31 Чаму рэлігійнае жыццё яўрэяў пабудавана вакол тэксту? 
    48:11 Іўдаізм як нацыянальная рэлігія і канцэпцыя "Бога месца" 
    54:28 Біблеістыка
    59:51 Гісторыка-крытычны метад і арганізаваны скептыцызм 
    1:06:54 Што з'яўляецца гістарычнай крыніцай і ці лічыцца ёю Біблія? 
    1:12:58 Склад Бібліі: Стары Запавет, Новы Запавет і Танах 
    1:16:44 "Песня песняў" Саламона: эратычная паэзія ў каноне 
    1:23:32 Што за разбурэнне Першага храма
    1:40:24 Хасідызм: новы накірунак іўдаізму з тэрыторыі Беларусі і Украіны 
    1:42:47 Новы Запавет: універсалізм апостала Паўла 
    1:45:51 Калі насамрэч нарадзіўся і жыў гістарычны Ісус? 
    1:49:47 Чаму ў Рымскай імперыі пераследавалі хрысціян?
    1:56:30 Месіянскія ідэі ў іўдаізме: вызваліцель з роду Давіда 
    2:07:22 Паняцце "неканона": што не ўвайшло ў афіцыйную Біблію
    2:12:12 Што такое апокрыфы і чаму іх называюць «таемнымі ведамі»? 
    2:14:27 Ці можна верыць перакладам Бібліі? 
    2:28:40 Розніца ў канонах праваслаўных і каталікоў
    2:30:45 Біблейская археалогія: пошукі Ноевага каўчэга і рэальныя раскопкі 
    2:38:11 Сувязь іслама з іўдаізмам і хрысціянствам 
    2:42:47 Ці ёсць сувязь паміж Бібліяй і ўсходнімі рэлігіямі (будызм, індуізм)? 
    2:49:53 Ці існавала Вавілонская вежа насамрэч? 
    2:53:32 Адам і Ева
    2:55:24 Юда і Іуда
    3:02:11 Ці праўда, што Біблію пастаянна перапісвалі ў палітычных мэтах? 
    3:04:44 Актуальная біблейская крытыка: каго чытаць сёння? 
    3:10:40 Чаму мы ведаем «пра Біблію», але не чытаем саму Біблію? 
    3:14:02 З якіх кніг лепш пачаць знаёмства з Бібліяй свецкаму чалавеку? 
    3:20:01 Гісторыя Ганны: як дзяўчынка з вёскі зацікавілася старажытнымі габрэямі 
    3:27:11 Шлях да беларускай мовы і асаблівасці заходнепалескай гаворкі 
    3:30:54 Што такое быць беларусам
    3:38:01 Ці цёмны лёс у беларусаў?

    СПАСЫЛКІ
    👉 Падкаст "Так склалася гістарычна": https://www.youtube.com/channel/UCJXyczqGVhTux0CRnB6O2Ww
    👉 Плэйліст з выпускамі падкаста "Так склалася гістарычна" пра рэлігію: https://youtube.com/playlist?list=PLKMH6Y8k0JI5YBRYpde-5Wp6pDcNCgoPh&si=wcTGANAgO74TfIOm
    👉 Выпуск падкаста "Так склалася гістарычна" пра іўрыт: https://youtu.be/-Mav_h9wojc?si=qvyNgNx35ytS6T1V
    👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P

    ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
    🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
    🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
    🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
    🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

    #цёмнылёс #біблія #біблеістыка
  • Цёмны Лёс

    ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык

    01.02.2026 | 3 godz. 20 min.
    Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу.

    НАВІГАЦЫЯ
    0:00 Разагрэў 
    3:43 Знаёмства
    13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак
    18:57 Гісторыя беларускай агучкі
    30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі 
    33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі 
    38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца 
    41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу
    44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі 
    46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі 
    50:11 Дзе глядзець беларускую агучку 
    56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах 
    59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў 
    1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права 
    1:12:21 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі 
    1:16:46 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць? 
    1:20:30 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен 
    1:25:51 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер 
    1:29:56 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ 
    1:37:21 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі 
    1:54:13 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка
    1:57:22 Размеркаванне роляў у шматгалосцы
    2:11:16 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе»
    2:16:15 Колькі каштуе агучка
    2:19:15 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту
    2:28:06 Наркамаўка ці Тарашкевіца?
    2:41:03 Мара Вожыка
    2:43:31 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі
    2:46:36 ТОП фільмаў па-беларуску
    2:49:45 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара».
    2:54:55 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?.
    3:01:24 Пра пераход на беларускую мову
    3:10:09 Што такое такое быць беларусам?
    3:16:57 Ці цёмны лёс у беларусаў?

    СПАСЫЛКІ
    👉 Канал Вожыка:  @vozh_voice 
    👉 Канал CIKAVINKA:  @cikavinka 
    👉 Першы Гікаўскі:  @piersyhikauski   
    👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74
    👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk
    👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support

    ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ
    🔸 Belmult: https://belmult.online
    🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s
    🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site
    🔸 Screenka: https://screenka.com
    🔸 Baravik: https://baravik.org
    🔸 Anibel: https://anibel.net
    🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me

    ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
    🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
    🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
    🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
    🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

    #цёмнылёс #агучка #вожык
  • Цёмны Лёс

    ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык

    30.01.2026 | 3 godz. 20 min.
    Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу.

    НАВІГАЦЫЯ
    0:00 Разагрэў 
    3:43 Знаёмства
    13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак
    18:57 Гісторыя беларускай агучкі
    30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі 
    33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі 
    38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца 
    41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу
    44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі 
    46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі 
    50:11 Дзе глядзець беларускую агучку 
    56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах 
    59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў 
    1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права 
    1:12:59 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі 
    1:17:22 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць? 
    1:21:07 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен 
    1:26:29 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер 
    1:30:34 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ 
    1:37:59 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі 
    1:54:51 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка
    1:58:00 Размеркаванне роляў у шматгалосцы
    2:11:54 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе»
    2:16:53 Колькі каштуе агучка
    2:19:53 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту
    2:28:44 Наркамаўка ці Тарашкевіца?
    2:41:41 Мара Вожыка
    2:44:09 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі
    2:47:14 ТОП фільмаў па-беларуску
    2:50:23 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара».
    2:55:33 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?.
    3:02:02 Пра пераход на беларускую мову
    3:10:47 Што такое  такое быць беларусам?
    3:17:35 Ці цёмны лёс у беларусаў?

    СПАСЫЛКІ
    👉 Канал Вожыка: https://www.youtube.com/@vozh_voice
    👉 Канал CIKAVINKA: https://www.youtube.com/@cikavinka
    👉 Першы Гікаўскі: https://www.youtube.com/@piersyhikauski

    👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74
    👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk
    👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support

    ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ
    🔸 Belmult: https://belmult.online
    🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s
    🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site
    🔸 Screenka: https://screenka.com
    🔸 Baravik: https://baravik.org
    🔸 Anibel: https://anibel.net
    🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me

    ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
    🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
    🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
    🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
    🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

    #цёмнылёс #агучка #вожык
  • Цёмны Лёс

    ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след

    19.01.2026 | 1 godz. 11 min.
    Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту! 

    Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет!

    СПАСЫЛКІ
    👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
    👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support
    🔸 Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@UCSO8xV9As73w8Zr3K5PHqZA  
    🔸 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai
    🔸 Канал Кірыла Валошына: https://t.me/by_startups
    🔸 BelGLUE: https://aclanthology.org/2025.acl-long.25
    🔸 Калонка Holas: https://www.holas.ai
    🔸 Дапамагчы стварыць беларускую версыю HumanityLastExam: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10
    🔸 Даследванне Оксфардскага універсытэта: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025
    🔸 Пастанаўленне "Лічбавая Беларусь": https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793

    НАВІГАЦЫЯ 
    0:00 Уступ: навошта ведаць «базу» 
    6:12 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і Еўропа 
    7:21 OpenAI: лідар рынку і пытанне «адкрытасці» 
    10:25 Anthropic: выхадцы з OpenAI і этычны ШІ 
    12:38 Google DeepMind: навука, Gemini і Нобелеўская прэмія 
    14:41 Meta і xAI
    15:47 Кітай: BAT (Baidu, Alibaba, Tencent) і фенамен DeepSeek 
    18:22 Z.ai
    19:55 Іншыя кітайскія гульцы
    21:03 Еўропа: Mistral AI і рэгуляванне
    22:15 Hugging Face — галоўная бібліятэка для ШІ 
    23:05 Што ў Расіі: ізаляцыя і ваенныя робаты 
    26:27 Дзяржаўны падыход у Беларусі: нізкія рэйтынгі і новая праграма 
    32:16 Беларуская навуковая супольнасць: бэнчмаркі BelGLUE і Humanity's Last Exam 
    34:07 Беларускі сінтэз маўлення і праект Donar.by 
    36:22 «Голас» — беларускамоўная разумная калонка 
    37:35 Жалеза: гегемонія Nvidia і канкурэнты (Google, Amazon, AMD) 
    40:38 Робататэхніка: Boston Dynamics, Figure AI, Tesla, Unitree 
    42:56 Пра Cursor 
    43:52 Пошук будучыні: Perplexity 
    44:27 Графіка: Stability AI і Midjourney 
    45:23 «Хросныя бацькі» ШІ (Бенжыа, ЛеКун, Хінтан) 
    51:14 «Хросная маці» ШІ: Фей-Фей Лі і World Labs 
    52:52 Каманда OpenAI (былая і цяперашняя): Альтман, Брокман, Мураці, Суцкевер 
    56:08 Андрэй Карпаты — галоўны папулярызатар 
    57:02 Дарыё Амадэй (Anthropic) і Дэміс Хасабіс (DeepMind) 
    58:32 Маск, Цукерберг і Джэнсан Хуанг (Nvidia) 
    1:00:02 Ліза Су (AMD) — сваячка кіраўніка Nvidia? 
    1:01:08 Беларусы ў сусветным ШІ: Дзяніс Ярац і поспех Perplexity 
    1:04:05 Стваральнікі MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, іх новы праект Aimation 
    1:05:58 Пра канал Кірыла Валошына
    1:06:53 Заключэнне

    ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
    🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
    🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
    🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
    🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

    #цёмнылёс #шілаба #пантэон
  • Цёмны Лёс

    ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі

    14.01.2026 | 4 godz. 25 min.
    Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс. 

    Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча.

    СПАСЫЛКІ
    👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
    👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support
    👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io
    🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ
    🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes
    🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai

    НАВІГАЦЫЯ
    0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс» 
    1:05 Пра госця
    2:43 Дапамога каналу
    5:50 Гісторыя нікнэйма
    6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў 
    10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект? 
    13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства 
    22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне 
    26:07 Пераезд у Польшчу
    30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча
    40:33 Навошта палякам беларуская філалогія? 
    46:24 Чый Адам Міцкевіч? 
    49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара 
    56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў 
    1:00:42 Як працуе Вікіпедыя
    1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда
    1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў 
    1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае 
    1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы 
    1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі 
    1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне 
    1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША
    1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі 
    1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі
    1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс 
    1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем 
    2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі 
    2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі
    2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый? 
    2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ 
    2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак 
    2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю
    2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр 
    2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе 
    3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю 
    3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць 
    3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову 
    3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі 
    3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ
    3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap
    3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі 
    4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не 
    4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў? 
    4:23:14 Улюбёнае слова

    ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
    🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
    🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
    🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
    🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

    #цёмнылёс #вікіпедыя #мова

Więcej Czas Wolny podcastów

O Цёмны Лёс

Тутэйшыя зразумеюць
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Цёмны Лёс, Rysław i UV - GRUV i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności
Media spoecznościowe
v8.7.2 | © 2007-2026 radio.de GmbH
Generated: 3/14/2026 - 12:25:45 PM