50 odcinków
- Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі.
Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.
У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі. - Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею.
У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары. - Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.
У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў. - Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.
- Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў. Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.
У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.
Więcej Książki podcastów
Trendy w podcaście Książki
O Літрадыё
Серыя падкастаў Літрадыё
"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
Strona internetowa podcastuSłuchaj Літрадыё, Девчонки умнее стариков i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl
- Stacje i podcasty do zakładek
- Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
- Obsługuje Carplay & Android Auto
- Jeszcze więcej funkcjonalności
Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl
- Stacje i podcasty do zakładek
- Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
- Obsługuje Carplay & Android Auto
- Jeszcze więcej funkcjonalności


Літрадыё
Zeskanuj kod,
pobierz aplikację,
zacznij słuchać.
pobierz aplikację,
zacznij słuchać.
Літрадыё: Podcasty w grupie





















