111 odcinków
- Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя.
- Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта ды іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
- Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
- Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыялягічных навук Генадзем Коршунавым
- Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
Więcej Historia podcastów
Trendy w podcaście Historia
O Гісторыя на Свабодзе
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Strona internetowa podcastuSłuchaj Гісторыя на Свабодзе, The Rest Is History i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl
- Stacje i podcasty do zakładek
- Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
- Obsługuje Carplay & Android Auto
- Jeszcze więcej funkcjonalności
Гісторыя на Свабодзе: Podcasty w grupie





































