Przejdź do treści
Radio Logo
PodcastyHistoria MuzykiДзеўкі на прызбе

Дзеўкі на прызбе

Вольга Фёдарава, Данута Грынь
Najnowszy odcinek

2 odcinków

  • Дзеўкі на прызбе

    Уводзіны ў беларускую традыцыйную музыку: як пачаць разумець фальклор, II частка

    14.11.2026 | 57 min.
    У другой частцы пілотнага выпуска падкаста «Дзеўкі на прызбе» Данута Грынь і Вольга Фёдарава разважаюць пра тое, як гучала беларуская вёска раней і чаму сапраўдная народная песня пры першым праслухоўванні падаецца незразумелай і складанай для ўспрыняцця.
    А яшчэ дзяўчыны размаўляць пра трансфармацыю вясковай музыкі ў ХХ стагоддзі, яе пераход з натуральнага асяроддзя на сцэну і ўзнікненне ўсім вядомых народных хораў.
  • Дзеўкі на прызбе

    Уводзіны ў беларускую традыцыйную музыку: як пачаць разумець фальклор, I частка

    06.11.2026 | 41 min.
    Першая частка пілотнага выпуска - тут!

    Вольга Фёдарава і Данута Грынь размаўляюць пра прыгажосць традыцыйнай беларускай музыкі і спосабы, праз якія сучаснаму гарадскому чалавеку можна пачаць знаёмства з ёй.
    А яшчэ ў гэтым эпізодзе мы даведаемся, што ж гэта за навука такая - этнамузыкалогія!

    На вокладцы фотаздымак дзяўчыны Каці Барысевіч, сяло Лучнікі Слуцкага павета (зараз в. Лучнікі, Слуцкі раён Мінская вобласць) з выдання "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912".

    За джынгл на цымбалах дзякуй Ганне Каліноўскай!
Więcej Historia Muzyki podcastów
O Дзеўкі на прызбе
Даследчыца музычнага фальклору, этнамузыколаг Вольга Фёдарава (Барышнікава) і музеязнаўца Данута Грынь прыносяць у эфір новы падкаст — «ДЗЕЎКІ НА ПРЫЗБЕ»! Тут мы будзем гаварыць пра беларускую традыцыйную музыку, яе асаблівасці і рэгіянальную разнастайнасць, а таксама разважаць пра тое, якое месца фальклор займае ў жыцці сучасных беларусаў. Наперадзе — серыя выпускаў пра вясельныя песні Верхняга Падняпроўя, малавядомыя жанры музычнага фальклору на Падзвінні, прыпеўкі, а яшчэ — спецыяльны калядны выпуск! Instagram https://www.instagram.com/dzieuki_na_pryzbie/
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Дзеўкі на прызбе, WAN DEEP SESSION i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności